Беларуская Служба

Варшава працягвае перамовы з Масквой аб урачыстасцях 10 красавіка ў Смаленску і Катыні

26.02.2020 14:19
Кіраўнік канцылярыі Прэм’ер-міністр Міхал Дворчык сказаў, што канчатковыя рашэнні яшчэ не прынятыя.
Michał Dworczyk
Michał DworczykPR

Кабінет Прэм'ер-міністра працягвае аналізаваць магчымасці арганізацыі візіту ў Смаленск і Катынь 10 красавіка. Яе мэтай было б адзначэнне польскімі ўладамі 10-годдзя Смаленскай катастрофы і 80-годдзя савецкага злачынства над афіцэрамі польскай арміі ў катынскім лесе.

Кіраўнік канцылярыі Прэм’ер-міністра Міхал Дворчык сказаў, што канчатковыя рашэнні яшчэ не прынятыя.

- Нам яшчэ не пацвердзілі гэтай магчымасці. Мы пастаянна вядзем перамовы з нашымі партнёрамі з Расейскай Федэрацыі. Калі толькі будуць прынятыя рашэнні абавязкова вам паведамім.

Міністр Дворчык не хацеў каментаваць паведамленні, што Міністэрства замежных спраў Расіі выступіла з прапановай дапамогі ў арганізацыі візіту польскай дэлегацыі ў Смаленск і Катынь.

яс