Беларуская Служба

Варшава дае канцэрт «Салідарныя з Уханем»

27.02.2020 15:45
Мерапрыемства адбудзецца ў будынку Нацыянальнай філармоніі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Wojciech Olkuśnik

Варшава салідарная з Вуханам, дзе мае месца эпідэмія каронавіруса. Сёння ўвечары ў Нацыянальнай філармоніі адбудзецца канцэрт «Салідарныя з Уханем».

На сцэне выступяць Марыя Памяноўская, квартэт «8 рук» і Адам Вольскі з групы «Golden Life». Мерапрыемства арганізуе Варшаўская гандлёва-прамысловая палата. Віцэ-старшыня палаты Катажына Качмарская кажа, што сённяшні канцэрт павінен паказаць кітайскім грамадзянам, што палякам неабыякавы іх лёс.

- Мы не можам абыякава ставіцца да таго, што здарылася за 8 тысяч кіламетраў ад нас, перад такой пагрозай мы ўсе роўныя. Нам ідзецца не столькі пра грошы, колькі пра салідарнасць з тымі людзьмі, якія далёка, самотныя, яны баяцца ды не ведаюць, што будзе далей. Мы хочам паказаць, што мы з імі, што ўсё будзе добра.

Артысты, якія выступяць на сцэне, адмовіліся ад ганарараў. Агульная выручка ад продажу білетаў будзе накіравана на набыццё ахоўных масак і гігіенічных матэрыялаў, якія будуць адпраўленыя ў Кітай.

Канцэрт пачнецца а 19 гадзіне.

ПР/юл