Беларуская Служба

Хатнія жывёлы не пераносяць каранавірус

28.03.2020 13:42
Медыкі пацвярджаюць, што хатнія жывёлы не з'яўляюцца ані носьбітамі, ані пераносчыкамі кітайскага патагена.
Czym karmić domowego zwierzaka?
Czym karmić domowego zwierzaka?shutterstock/Jaromir Chalabala

Многія палякі ў сувязі з эпідэміяй COVID-19 занепакоеныя не толькі сваім станам здароўя, але і здароўем сваіх хатніх жывёлаў. Ветэрынарны лекар Павел Рабега ў эфіры Польскага радыё запэўніў, што няма ніякіх доказаў таго, што новы вірус перадаецца ад людзей да жывёл. Галоўны аргумент ветэрынара заключаецца ў тым, што пэўная частка насельніцтва планеты ў розных краінах ужо заражаная каранавірусам, многія з іх – уладальнікі хатніх жывёлаў. Пры ўсім гэтым іх падапечныя не падчапілі каранавірус:

-Няма ніводнага пацверджанага выпадку захворвання каранавірусам хатніх жывёл. Калі колькасць нашых чатырохногіх сяброў і ўзровень кантактаў з імі такі велізарны, а пры гэтым няма ніводнага выпадку, то адказ на пытанне – ці кранае іх гэткі вірус, становіцца відавочным.

Медыкі пацвярджаюць, што хатнія жывёлы не з'яўляюцца ані носьбітамі, ані пераносчыкамі кітайскага патагена.

Ва ўсім свеце колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыяй перавысіла 600 тысяч, больш за 27 тысяч чалавек загінулі.

IAR/эж