Беларуская Служба

У Польшчы на каранціне знаходзіцца больш за 130 тысяч чалавек

28.03.2020 14:19
Толькі прыкладна ў 500 выпадках, гэта каля 0,4% кантраляваных, паліцыянты выявілі, што грамадзяніна, накіраванага на ізаляцыю, не было дома.
Budynek szpitala wojewódzkiego im. Kardynała Wyszyńskiego, 24.03.2020 w Lublinie. Zamknięte są tam Szpitalny Oddział Ratunkowy oraz cztery inne oddziały. Wszystko z powodu dwójki pacjentów, u których potwierdzono koronawirusa
Budynek szpitala wojewódzkiego im. Kardynała Wyszyńskiego, 24.03.2020 w Lublinie. Zamknięte są tam Szpitalny Oddział Ratunkowy oraz cztery inne oddziały. Wszystko z powodu dwójki pacjentów, u których potwierdzono koronawirusaPAP/Wojtek Jargiło

133 тысячы чалавек, якія знаходзяцца на каранціне, былі правераныя за апошнія содні паліцэйскімі па ўсёй Польшчы – гэтыя дадзеныя перадаў Польскаму радыё інспектар Мар'юш Цярка з Галоўнага ўпраўлення паліцы. Як паведамляюць праваахоўнікі, да гэтага часу пераважная большасць людзей, якія трапілі на каранцін, выконваюць адпаведныя рэкамендацыі.

Толькі прыкладна ў 500 выпадках, гэта каля 0,4% кантраляваных, паліцыянты выявілі, што грамадзяніна, накіраванага на ізаляцыю, не было дома. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу да 30 тысяч злотых (прыкладна 6,5 тысяч еўра).

Паліцыянты таксама атрымалі 115 просьбаў аб дапамозе ад людзей, якія знаходзяцца на каранціне. Просьбы перадусім тычыліся куплі ежы, вывазу смецця або адпраўкі пасылак.

Афіцэры таксама паведамляюць, што палякі дысцыплінаваныя, калі гаворка ідзе пра забарону сходаў – толькі зрэдку патрульныя павінны былі ўмешвацца ў сітуацыі, калі на вуліцах або ў парках фіксуюцца групы большыя за два чалавекі.

Нагадаем Польшча перайшла на жыццё ва ўмовах абвешчанага стану эпідэміі. Дзейнічае забарона на знаходжанне разам большых за двух чалавек. Гаворка ідзе пра пазбяганне залішняй актыўнасці на вуліцы. Дазваляецца пакідаць жытло толькі з мэтай наведвання крамы, аптэкі, лекара а таксама, каб трапіць на працу.

Стан эпідэміі абвешчаны да 11 красавіка.

Між тым, лік пацверджаных выпадкаў захворвання каранавірусам у Польшчы дасягнуў 1481 чалавека. У выніку хваробы  тут загінула 17 чалавек.


IAR/эж