Беларуская Служба

З жыцця пайшоў славуты польскі кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі

29.03.2020 10:57
За сваю творчасць  ён быў уганараваны прэстыжнымі нацыянальнымі і замежнымі узнагародамі, у тым ліку кампазітар быў пяціразовым уладальнікам Прэміі Грэмі.
Krzysztof Penderecki
Krzysztof Penderecki Foto: mat. organizatora Konkursu Szymanowskiego

У нядзелю, 29 сакавіка раніцай у Кракаве памёр выбітны польскі кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі. Яму было 86 гадоў. Смерць музыкі пацвердзіла і Асацыяцыя Людвіга ван Бетховена. Пэндэрэцкі нарадзіўся 23 лістапада 1933 года ў Дэмбіцы. Кампазіцыю пачаў вывучаць пад кіраўніцтвам Франца Скалышэўскага. Вучобу працягнуў у дзяржаўнай Вышэйшай музычнай школе (зараз Музычная акадэмія ў Кракаве), скончыў яе ў 1958 г.

На міжнароднай арэне ён упершыню з'явіўся ў 1959 годзе на фестывалі «Варшаўская восень».

Да ліку ўзнагароджаных твораў мастака адносяцца сярод іншага «Строфы», «Эманацыі», «Псалмы Давіда », напісаныя для змешанага хору, струнных інструментаў і ўдарных. Яго кампазіцыя «Строфы» стала першай, якую пачалі выконваць ва ўсёй Еўропе.

Кшыштаф Пэндэрэцкі за сваю творчасць быў уганараваны прэстыжнымі нацыянальнымі і замежнымі узнагародамі, у тым ліку кампазітар быў пяціразовым уладальнікам Прэміі Грэмі.

TVN/PR24/эж