Беларуская Служба

Польскі ўрад задумваецца над магчымымі далейшымі абмежаваннямі

30.03.2020 13:15
Канчатковае рашэнне прыме міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
.
Я. ЭмілевічPAP/Leszek Szymański

Урад задумваецца над магчымымі далейшымі абмежаваннямі – пра гэта расказала міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч. Адначасова яна папярэджвае, што канчаткова рашэнне прыме міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

- Усе абмежаванні, якія былі ўведзеныя апошнімі тыднямі, прымае міністр Шумоўскі. Цяпер ідзе абмеркаванне ўвядзення магчымых далейшых абмежаванняў. Усё залежыць ад таго, у якім тэмпе будзе расці колькасць выпадкаў, колькасць заражаных чалавек.

Міністр Эмілевіч адказала таксама на пытанне пра магчымыя звальненні ці паніжэнне зарплатаў у адміністрацыі. Яна патлумачыла, што калі гэтага будзе вымагаць сітуацыя, урад гатовы змяніць сёлетні бюджэт.

– Таксама мы хочам, каб наступствы барацьбы з крызісам раскладаліся па роўну: пэўную частку працадаўцы, працаўнікі і публічная адміністрацыя, – сказала міністр.

ав