Беларуская Служба

1300 апаратаў штучнага дыхання маюць інфекцыйныя лякарні Польшчы

31.03.2020 10:23
Тым часам раніцай 31 сакавіка ў Польшчы налічвалася 2132 выпадкі заражэння SARS-CoV-2,  памёр 31 чалавек.
Ілюстрацыя PAP/EPA/Andrea Fasani

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі, адказваючы ў эфіры польскага тэлебачання TVN24 на пытанне, колькі ў Польшчы свабодных ложкаў і АШВЛ у лякарнях, сказаў, што на дадзены момант у інфекцыйных і аднайменных інфекцыйных шпіталях налічваецца 1300 пацыентаў, 10 тысяч ложкаў і прыкладна 1300 апаратаў штучнага дыхання.

Міністр адзначыў, што гэтыя лічбы, адносяцца толькі да інфекцыйных лякарняў, у іншых медустановах «мноства апаратаў штучнага дыхання».

Лукаш Шумоўскі ўдакладніў, што «на дадзены момант задзейнічана 50 апаратаў штучнага дыхання, гэта значыць 50 пацыентаў знаходзяцца ў рэанімацыі». Паводле яго слоў, «гэта паказвае, што пакуль у Польшчы яшчэ вельмі вялікі патэнцыял, але гэта не можа ўсыпіць нашу пільнасць».

Тым часам раніцай 31 сакавіка ў Польшчы налічвалася 2132 выпадкі заражэння SARS-CoV-2,  памёр 31 чалавек.

PR24/TVN/эж