Беларуская Служба

Яцэк Чапутовіч: Расія выкарыстоўвае пандэмію для распаўсюджвання дэзынфармацыі

03.04.2020 12:29
«Дэзынфармацыйная актыўнасць Расіі вельмі выразная. Яна мае прапагандысцкі характар і гэта турбуе НАТА».
.
Я. Чапутовіч Фота: Trójka/Polskie radio

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч абвінаваціў Маскву ў выкарыстанні пандэміі каранавірвуса для распаўсюджвання дэзынфармацыі. Пра гэта кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў у эфіры польскага тэлебачання па выніках відэаканферэнцыі кіраўнікоў МЗС краін НАТА:

-Дэзынфармацыйная актыўнасць Расіі вельмі выразная. Яна мае прапагандысцкі характар і гэта турбуе краіны Паўночнаатлантычнага альянсу. Прыкладам можа быць выкарыстанне дэзынфармацыі ў дачыненні да нашай краіны. Добра памятаем, як расійскія СМІ распаўсюджвалі інфармацыю аб тым, што нібыта Польшча блакуе дастаўку расійскай дапамогі ў Італію. Гэта інфармацыя аказалася абсалютнай хлуснёй.

Па словах міністра замежных спраў Польшча, саюзнікі па НАТА падкрэслілі неабходнасць супрацоўніцтва і адзінства перад абліччам дэзынфармацыі, у прыватнасці, з боку РФ. Раней у Еўрапейскім звязе заявілі, што Расія працягвае выкарыстоўваць глабальны крызіс, выкліканы каранавірусам, дзеля распаўсюджвання сваёй прапаганды.

TVP/эж