Беларуская Служба

Эпідэмія каранавіруса шырыцца ў Польшчы

03.04.2020 14:27
 Станам на поўдзень 4 красавіка ў Польшчы зафіксавана 59 лятальных зыходаў ад COVID-19.
Kolejne ofiary SARS-CoV-2 w Polsce
Kolejne ofiary SARS-CoV-2 w PolscePAP/Łukasz Gągulski

Прыкладна 90 чалавек з COVID-19 знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, – паведаміў тэлебачанню TVP Info прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч. У кожным рэгіёне Польшчы ёсць прынамсі адна інфекцыйная лякарня, у якой павінны лячыцца выключна пацыенты, інфікаваныя каранавірусам:

- Сёння 1200-1300 чалавек знаходзяцца ў шпіталях з дыягназам "каранавірус". Нашы інфекцыйныя лякарні загружаны прыкладна на 10%. Таксама больш за 600 інфікаваных знаходзяцца ў інфекцыйных аддзяленнях у звычайных лякарнях. Намі прынятае рашэнне не пераводзіць такіх хворых з інфекцыйных аддзяленняў у інфекцыйныя больніцы, бо ўжо на месцы пацыент можа атрымаць неабходную дапамогу.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што каранавірус выяўлены ў 3150 чалавек, амаль 175 тысяч знаходзяцца на каранціне і 45 тысяч пад эпідэміялагічнага наглядам. Станам на поўдзень 4 красавіка ў Польшчы зафіксавана 59 лятальных зыходаў ад COVID-19.

IAR/WP/эж