Беларуская Служба

Польшча вярнула спецрэйсамі з-за мяжы 50 тыс. палякаў

04.04.2020 09:08
У сувязі з эпідэміяй каранавіруса палякі эвакуіруюцца з розных куткоў свету, напрыклад, з Аўстраліі.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

5 красавіка завершыцца акцыя «Палёт дадому» (Lot do domu), арганізаваная польскай нацыянальнай авіякампаніяй LOT Polish Airlines пры фінансавай падтрымцы ўраду Польшчы. Аперацыя заключаецца ў вяртанні палякаў з-за мяжы на радзіму ў сувязі з пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. На дадзены момант амаль 50 тыс. чалавек вярнуліся ў краіну ў рамках гэтай кампаніі. Да цяперашняга часу авіялініі LOT арганізавалі больш за 300 спецыяльных рэйсаў. Польскі перавозчык забраў палякаў, у прыватнасці, з Аўстраліі, В'етнама, Аргентыны, ЗША, Паўднёвай Карэі, Шры-Ланкі і еўрапейскіх краін.

У час правядзення акцыі вялікая ўвага надаецца пытанням бяспекі. Грамадзяне, якія вяртаюцца на радзіму, праходзяць абавязковы двухтыднёвы каранцін. На бартах самалётаў персаналам выконваюцца адмысловыя правілы бяспекі.

Пра правядзенне кампаніі было абвешчана 14 сакавіка. Першыя самалёты адправіліся з Польшчы за мяжу на наступны дзень.

вс