Беларуская Служба

У Польшчы ўвялі забарону наведвання лясоў

05.04.2020 11:31
Многія людзі парушалі прынцыпы бяспекі, якія абавязваюць у часе эпідэміі.
.
. PAP/Łukasz Gągulski

У Польшчы ўвялі забарону наведвання лясоў, паколькі многія людзі парушалі прынцыпы бяспекі, якія абавязваюць у часе эпідэміі. Пра гэта ў TVP Info гаварыла прэс-сакратар «Дзяржаўных лясоў» Анна Маліноўска:

-На жаль, нашыя назіранні паказалі, што людзі не прытрымліваліся рэкамендацый. Апошнія дні было бачна, што ў лясах пачаліся пікнікі, вогнішчы, прагулкі вялікіх груп. У сувязі з тым, што на наступным тыдні будзе вельмі цёпла, існавала боязь, што сітуацыя яшчэ больш пагоршыцца.

Анна Маліноўска сказала, што ў лесе няма каранавіруса, але людзі, якія туды прыходзяць, могуць яго мець і могуць заражаць. Забарона дзейнічае да 11 красавіка. За парадкам будзе сачыць лясная ахова, якая можа выпісаць штраф.

Акрамя лясоў зачыненыя таксама нацыянальныя паркі.

ав