Беларуская Служба

Дзеля барацьбы з каранавірусам прэм’ер Польшчы заклікае ўвесці новыя падаткі ў ЕЗ

06.04.2020 12:13
З пачатку пандэміі каранавіруса ў Польшчы станам на поўдзень 6 красавіка пацверджана 4201 выпадак заражэнне, памерлі 98 чалавек.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/Leszek Szymański

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі заявіў, што Еўрапейскі Звяз павінен распрацаваць «смелы пакет» падатковых рашэнняў, якія забяспечаць бюджэт Супольнасці сродкамі для барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Польскі прэм’ер казаў пра гэта падчас выступлення ў Сейме.

Матэвуш Маравецкі растлумачыў, што Польшча, а таксама іншыя краіны-чальцы ЕЗ прапануюць, сярод іншага, увесці лічбавы падатак на фінансавыя аперацыі або на вуглякіслы след:

-Ёсць прапановы. Напрыклад, унікальная прапанова краінаў Вышаградскай групы – падатак накладзены на вялікія транснацыянальныя карпарацыі. Гэтыя ідэі могуць паспрыяць таму, што ў бюджэт Еўразвязу пападуць не 1-2 млрд еўра, а дзясяткі мільярдаў новых паступленняў штогод на барацьбу з эпідэміяй каранавіруса.

Старшыня Савета Міністраў Польшчы дадаў, што краіна зноў звяртае ўвагу на праблему функцыянавання так званых «падатковых раяў», напрыклад, у Швейцарыі, Ліхтэнштэйне або на Кіпры. Матэвуш Маравецкі заклікаў да вырашэння гэтай праблемы на ўзроўні Еўрапейскага Звязу.

З пачатку пандэміі каранавіруса ў Польшчы станам на поўдзень 6 красавіка пацверджана 4201 выпадак заражэнне. У выніку COVID-19 памерлі 98 чалавек.

IAR/TVN/эж