Беларуская Служба

Амаль палова польскіх фірмаў плануе скарачэнне заробкаў

06.04.2020 13:52
 Экспертныя даследаванні паказваюць, што 46% апытаных кампаніяў  плануюць скараціць заробкі сваіх працаўнікоў, а 28% хочуць скараціць штаты.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. xieyuliang / shutterstock

Польскі эканамічны інстытут прааналізаваў сітуацыю на рынку працы і прадпрыемстваў пасля першых тыдняў эпідэміі каранавіруса. Экспертныя даследаванні паказваюць, што амаль палова апытаных кампаніяў (46%) плануюць скараціць заробкі сваіх працаўнікоў, а больш за чвэрць хочуць скараціць штаты (28%).

Намеснік дырэктара Польскага эканамічнага інстытуту Анджэй Кубісяк заявіў, што большасць прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў апытанні, адчуваюць істотнае зніжэння выручкі:

-1/5 частка польскіх фірмаў не мае фінансавых запасаў і рэзерваў. Пераважна, гэта мініпрадпрыемствы, яны самыя ўразлівыя на банкруцтва.

Даследавання Польскага эканамічна інстытуту выразна паказваюць на тры асноўныя стратэгіі выжывання, якія прадпрымальнікі выбіраюць падчас крызісу – скарачэнне заработнай платы, скарачэнне працоўных месцаў і атрыманне льгот у сувязі з прастоямі.

Апытанне было праведзена 1 і 2 красавіка сярод уладальнікаў бізнесу або асоб, якія прымаюць рашэнні на прадпрыемствах. Яны праводзіліся з дапамогай дыстанцыйных інтэрв'ю на выпадковай выбарцы, якая ўключае 400 кампаніяў у чатырох катэгорыях маштабу, з трох галінаў прамысловасці.

IAR/эж