Беларуская Служба

Віцэ-прэм’ер Польшчы падаў у адстаўку

06.04.2020 14:14
Ужо былы віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін намагаўся і намагаецца перанесці дату прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.
Jarosław Gowin
Jarosław GowinEPA/Radek Pietruszka

Віцэ-прэм'ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін паведаміў, што падаў у адстаўку. Палітык дадаў, што кааліцыйнае пагадненне застаецца ў сіле. Яго фракцыя «Паразуменне» застаецца ў кааліцыі з партыямі «Права і справядлівасць» і «Салідарная Польшча». Яраслаў Говін рэкамендаваў на пасаду віцэ-прэм’ера сваю паплечніцу міністра развіцця Ядвігу Эмілевіч.

Прычынай сыходу з пасады стала адхіленне «Правам і справядлівасцю» прапановы па папраўках да законапраекту, які тычыўся завочнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Папраўкі прапанаваныя групоўкай Говіна «Паразуменне» прадугледжвалі норму аб тым што, бліжэйшыя выбары пройдуць выключна карэспандэнцыйна, то-бок, па пошце. Такі падыход выкліка ў бы перанос даты выбраў на тры месяцы.

Напярэдадні Яраслаў Говін прапанаваў змены ў Канстытуцыю. Паводле, якіх выбары прэзідэнта павінны прайсці праз два гады, тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта працягнецца 7 гадоў, і дзеючы прэзідэнт не зможа ўдзельнічаць у выбарах.

Ужо былы віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін намагаўся і намагаецца перанесці дату прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Менавіта гэта і стала прычынай канфлікту ў кіроўнай кааліцыі.

IAR/PAP/эж