Беларуская Служба

Амаль 9 тысяч жаўнераў перакінутыя на фронт барацьбы з каранавірусам

07.04.2020 10:15
У Польшчы налічваецца 4532 інфікаваных, 111 пацыентаў з COVID-19 памерлі.
Jeden z żołnierzy granicy polsko-niemieckiej pilnuje porządku po wprowadzeniu stanu epidemii
Jeden z żołnierzy granicy polsko-niemieckiej pilnuje porządku po wprowadzeniu stanu epidemiiROBERT STACHNIK/REPORTER

У аўторак, 7 красавіка з каранавірусам у Польшчы змагаюцца 8780 вайскоўцаў і 1248 адзінак тэхнікі, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак.

«Вайскоўцы сумесна з Памежнай вартай абараняюць межы, сумесна з паліцыяй патрулююць вуліцы, падтрымліваюць сістэму аховы здароўя і ажыццяўляюць гарачую тэлефонную лінію псіхалагічнай дапамогі», – напісаў міністр у аўторак сацыяльнай сетцы Twitter.


Жаўнеры супрацоўнічаюць з іншымі спецслужбамі і Міністэрствам аховы здароўя падчас ажыццяўлення захадаў, накіраваных на спыненне распаўсюджвання каранавіруса. Польскае войска дапамагае людзям сталага ўзросту і тым, хто знаходзіцца на каранціне. Міністэрства трымае ў гатовасці 14 ваенных шпіталяў і пяць цэнтраў прафілактычнай медыцыны.

Тым часам эпідэмія каранавіруса шырыцца Польшчай. Станам на 7 красавіка тут было 4532 інфікаваных, 111 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

TVP/эж