Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы заклікаў памянуць ахвяраў Смаленскай катастрофы

10.04.2020 16:42
«Вельмі прашу ўзгадайце іх у малітве, асабліва сёння ў Вялікую пятніцу».
Prezydent Andrzej Duda przybył do Krakowa, by uczcić 10. rocznicę katastrofy smoleńskiej i udać się do Krypty pod Wieżą Srebrnych Dzwonów na Wawelu, gdzie spoczywają Maria i Lech Kaczyńscy
Prezydent Andrzej Duda przybył do Krakowa, by uczcić 10. rocznicę katastrofy smoleńskiej i udać się do Krypty pod Wieżą Srebrnych Dzwonów na Wawelu, gdzie spoczywają Maria i Lech KaczyńscyPAP/Łukasz Gągulski

Анджэй Дуда 10 красавіка ў 10 гадавіну трагічнай смерці прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, а таксама 94 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты ўзгадаць іх адданасць сваёй Радзіме:

-Не маю ніякіх сумневаў, што ўсе тыя, хто тады паляцеў у Смаленск разам з прэзідэнтам яго жонкай у Смаленск, паляцелі туды, паводле заклікаў свайго сэрца. Яны былі вялікімі польскім патрыётамі, хацелі аддаць даніну пашаны нашым афіцэрам, якіх савецкая ўлада знішчыла. Яны ж не ведалі, што гэта іх астатні шлях.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда папрасіў палякаў у Вялікую пятніцу памянуць у малітве 96 ахвяраў Смаленскай катастрофы:

-Вельмі прашу ўзгадайце іх у малітве, асабліва сёння ў Вялікую пятніцу. Гэта надзвычайны дзень для ўсіх католікаў і хрысціянаў. Мы ўзгадвае, як за нас цярпеў Ісус. Мы ўзгадваем пра яго цярпенні. Гэта ўласцівы момант, каб у гэтым кантэксце памаліцца і за ніх.

Прэзідэнт Польшчы аддаў даніну пашаны Леху Качыньскаму і яго жонцы Марыі ў кракаўскім Вавэлі, дзе спачывае прэзідэнцкая пара. Жалобныя цырымонія ў Кракаве праходзіла ў адпаведнасці з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі – у вавэльскім склепе знаходзілася не больш за пяць чалавек.

IAR/эж