Беларуская Служба

Сейм вызначыць сваіх прадстаўнікоў у камісію па барацьбе з педафіліяй

25.05.2020 19:11
Камісія павінна расследаваць выпадкі педафіліі ва ўсіх асяроддзях, незалежна ад іншых дзяржаўных органаў.
    a.
Намеснік спікера Сейма Рышард Тaрлецкі. PAP/Rafał Guz

Намеснік спікера Сейма Рышард Тaрлецкі(Ryszard Terlecki) паведаміў, што на гэтым тыдні Сейма прызначыць сваіх прадстаўнікоў у камісіі па барацьбе з педафіліяй. У адпаведнасці з законам, ад верасня мінулага года камісія павінна расследаваць выпадкі педафіліі ва ўсіх асяроддзях, незалежна ад іншых дзяржаўных органаў.

У склад камісіі ўвойдзе сем чалавек, у тым ліку трое прадстаўнікоў Сейму. Акрамя трох членаў выбраных Сеймам, па адной асобе прызначаць таксама прэзідэнт, прэм'ер-міністр, Сенат і амбудсмен па справах дзяцей.

Прэзідэнт ужо выбраў свайго кандыдата ў склад камісіі. Ім з’яўляецца Юстына Катоўска(Justyna Kotowska) з Інстытута псіхіятрыі і неўралогіі. У сваю чаргу кандыдатам прэм'ера з’яўляецца Эльжбета Маліцка (Elżbieta Malicka), а ўпаўнаважанага па правах дзяцей - юрыст Блажэй Кмецяк (Błażej Kmieciak).

аз