Беларуская Служба

Псіхолаг перасцерагае палякаў ад «нерэалістычнага аптымізму» па меры паслаблення сацыяльнага каранціну

28.05.2020 08:56
Такое стаўленне можа перашкодзіць людзям прымаць «прэвентыўныя захады», каб захаваць эпідэміялагічную бяспеку.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Доктар Марта Заводмецка-Сікора (Marta Zawodmiecka-Sikora) з Універсітэту Лодзі заявіла, што такое стаўленне можа перашкодзіць людзям прымаць «прэвентыўныя захады», каб захаваць эпідэміялагічную бяспеку.

«Можна чакаць, што людзі, якія нейкім чынам перажылі пагрозу асабіста, змогуць рэальна ацаніць яе наступствы і прыняць прэвентыўныя захады ў будучыні», – цытуе доктара польскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва PAP. «Аднак існуе небяспека, што многім феномен нерэалістычнага аптымізму будзе моцна перашкаджаць рэальна ацэньваць сітуацыю і прымаць прэвентыўныя меры ў будучыні».

Нагадаем, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў у сераду, 27 траўня, што Польшча аслабіць правілы нашэння масак у канцы гэтага тыдня, паколькі краіна пераходзіць да наступнага этапу паслаблення сацыяльнага каранціну.

эж

З 30 мая ў Польшчы адмяняецца нашэнне масак

27.05.2020 12:06
6 чэрвеня ў Польшчы будуць адкрытыя кінатэатры, тэатры, спартыўныя абʼекты, салярыі і масажныя салоны.