Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці: тэрмін даўнасці ў справах камуністычных злачынстваў будзе працягнуты

29.05.2020 07:45
Нагадваем, 1 жніўня 2020 года заканчваюцца тэрміны даўнасці камуністычных злачынстваў у Польшчы.
     .
Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.PAP/Radek Pietruszka

Інстытут нацыянальнай памяці, гарантуе, што будуць унесеныя змены ў Закон аб ІНП аб камуністычных злачынствах.

Нагадваем, 1 жніўня 2020 года заканчваюцца тэрміны даўнасці камуністычных злачынстваў. Гэта значыць, што пракуратура следчага аддзела інстытута страчвае абавязак прыцягнення злачынцаў да крымінальнай адказнасці. Згаданыя нормы не распаўсюджваюцца на забойствы і, напрыклад, злачынствы супраць міру ці чалавецтва.

Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) падкрэсліў у інтэрв'ю Польскаму радыё, што час пасля 1989 года не быў у поўнай меры выкарыстаны для судзімасці вінаватых у камуністычных злачынствах, здзейсненых у ПНР.

Не было палітычнай волі для пераследу гэтых злачынстваў і пакарання вінаватых. На жаль, за гэтыя 30 гадоў многія злачынцы пазбеглі юрыдычнай адказнасці - яны ўжо памерлі. У многіх выпадках мы не даведаемся ўжо пра абставіны злачынстваў. Але ёсць яшчэ памяць, навуковая і адукацыйная дзейнасць, якія праводзіць Інстытут нацыянальнай памяці, у гэтым плане абмежаванняў не будзе

 - запэўнівае кіраўнік ІНП.

Яраслаў Шарэк падкрэслівае, што „ніхто не абмяркоўвае заканчэння тэрміну даўнасці ў выпадку злачынстваў нямецкага і нацысцкага таталітарызму, таму нельга гэтага рабіць таксама ў выпадку камуністычных злачынстваў.  

У адпаведнасці з дзеючымі правіламі, тэрмін даўнасці для камуністычных злачынстваў, акрамя ваенных злачынстваў ці злачынстваў супраць чалавечнасці, пачаўся 1 жніўня 1990 года і заканчваецца праз 40 гадоў у выпадку забойства, і праз 30 гадоў, калі з’яўляецца так званым іншым камуністычным злачынствам.

аз