Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць цэнтральнае святкаванне Дня ветэранаў замежных місіяў

29.05.2020 10:12
З-за пандэміі каранавіруса ўрачыстасці, якія планаваліся ў Любліне, былі перанесеныя ў сталіцу.
C.    .
Cалдат. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Military_Material/pixabay.com/CC0 Public Domain

Не ў Любліне, а ў Варшаве адбываецца цэнтральнае святкаванне Дня ветэранаў замежных місіяў. Нагадваем, сёлета згаданыя ўрачыстасці мелі адбывацца ў Любліне. На жаль, абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каранавіруса, прымусілі арганізатараў свята значна абмежаваць і змяніць месца святкавання.

Кіраўнік „Цэнтра ветэрэна” палкоўнік Шчэпан Глушчак (Szczepan Głuszczak) паясняе, што сёлетняга Дня ветэрана замежных місіяў не будуць суправаджаць масавыя перапрыемствы.

-Сёлетні Дзень ветэрэнаў замежных місіяў будзе выглядаць крыху інакш, чым звычайна. Гэта перш за ўсё вынік абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каранавіруса. Яны пройдуць без удзелу публікі і без буйных мерапрыемстваў.

У цэнтральных мерапрыемствах у Варшаве прымуць удзел прадстаўнікі асяроддзя ветэранаў, прэзідэнт Анджэй Дуда і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak). Абодва палітыкі раніцаў ускладуць кветкі да помніка ветэранам, якія загінулі падчас замежных місіяў. Пазней кіраўнік дзяржавы адзначыць ветэранаў, а цэнтральнае святкаванне закончыцца мерапрыемствам на плошчы Пілсудскага.

Дзень ветэрэнаў замежных місіяў быў устаноўлены Сеймам у 2012 годзе. Яго мэта – звярнуць увагу грамадства на праблемы ветэранаў, асабліва тых, хто атрымаў траўмы падчас службы за мяжой.

У цяперашні час польская армія ўдзельнічае ў місіях НАТА і ЕС, а сёлета, пасля дзесяці гадоў перапынку, палякі таксама вярнуліся на місіі ААН. Польскія жаўнеры служаць, між іншым, у Іраку, Афганістане, Румыніі і Сіцыліі.

У замежных місіях прымаюць удзел 8 польскіх кантынгентаў - усяго больш за 1000 чалавек. Яны размешчаны на трох кантынентах - у Еўропе, Азіі і Афрыцы.

аз