Беларуская Служба

У Польшчы ад COVID-19 акрыялі больш за 10 тыс. чалавек

29.05.2020 12:02
На працягу апошніх сутак 132 чалавекі паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19.
    132 ,     COVID-19.
На працягу апошніх сутак 132 чалавекі, паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19.PAP/Leszek Szymański

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што на працягу апошніх сутак 132 чалавекі паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19. Агульная колькасць людзей, якія акрыялі ў Польшчы складае 10 тысяч 692 чалавекі.

Паводле дадзеных міністэрства, шпіталізаваныя 2 тысячы 35 пацыентаў, а 79 тысяч 995 знаходзяцца на каранціне. Колькасць людзей пад эпідэміялагічным наглядам складае 18 224.

У агульнай складанасці лабараторныя тэсты пацвердзілі ў Польшчы 22 тысячы 825 каранавірусных інфекцый. На сённяшні дзень ад COVID-19 у краіне памерлі 1 038 чалавек.

аз