Беларуская Служба

Заўзятары вернуцца на польскія стадыёны 19 чэрвеня

29.05.2020 14:07
Польская футбольная вышэйшая ліга аднаўляе спаборніцтва ў гэтыя выходныя.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Paweł Supernak

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што заўзятары вернуцца на стадыёны 19 чэрвеня. Футбольная вышэйшая ліга аднаўляе спаборніцтва ў гэтыя выходныя, а спідвей - з 12 чэрвеня. Аднак, пакуль яшчэ з пустымі трыбунамі.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што месцы на трыбунах могуць быць занятыя максімальна ў 25 адсотках.

-Мы плануем прадпрыняць такія меры, каб дэзынфекцыя, набыццё білетаў, а таксама сам уваход на стадыён не прыводзілі да празмернага збору людзей. Таксама на стадыёне месцы павінны быць занятыя згодна з санітарнымі нормамі. Гэта павінны зацвердзіць як адпаведныя дзяржаўныя органы ўлады, так і кіраўніцтва футбольнага саюза.

У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел міністр спорту і старшыні Польскага футбольнага саюза.

аз