Беларуская Служба

Еўразвяз прапаноўвае Польшчы 123 млрд еўра беззваротных грантаў

29.05.2020 19:18
Сродкі з Фонду рэканструкцыі будуць даступныя на працягу двух гадоў, пачынаючы са студзеня 2021 года. 
Сцяг ЕўрасаюзаPhoto:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Так выглядае поўная прапанова Еўрапейскай Камісіі для Польшчы. Амаль 37,5 мільярдаў еўра прыпадае на праекты па згуртаванасці, развіццю сельскіх тэрыторый і энергетычную трансфармацыю. Да гэтага варта дадаць 94 мільярды еўра, якія былі прапанаваныя Польшчы ў лютым на еўрапейскім саміце па бюджэце супольнасці. Менавіта з гэтай сумы павінны быць прызначаныя сродкі  на палітыку згуртавання.

Калі да гэтага яшчэ дадаць, прапанаваныя 27 траўня нізкапрацэнтныя крэдыты з Фонду рэканструкцыі, то ў цэлым, паводле прапановаў Еўракамісіі, Польшча можа атрымаць амаль 158 мільярдаў еўра.

Сродкі з Фонду рэканструкцыі будуць даступныя на працягу двух гадоў, пачынаючы са студзеня 2021 года. Бюджэт ЕЗ будзе распісаны на 7 гадоў.

Аднак, прапанова Еўрапейскай Камісіі, якая тычыцца размеркавання грошай на ўсе краіны супольнасці, павінны яшчэ зацвердзіць ўрады ркаінаў  ЕЗ. Кансультацыі па гэтым пытанні ўжо распачачаліся.

IAR/эж