Беларуская Служба

Палякі здымаюць маскі

30.05.2020 09:44
Таксама адмяняецца ліміт колькасці наведвальнікаў у крамах, рэстаранах, кавярнях і барах ды ўстановах культу.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Пачынаецца наступны, чацвёрты этап адмены абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. З суботы, 30 траўня часткова адмяняецца абавязак апранаць маскі. Таксама дазваляецца арганізацыя сходаў з удзелам да 150 чалавек, а ў крамах перастаюць дзейнічаць абмежаванні на колькасць пакупнікоў.

У адкрытай прасторы з сённяшняга дня можна знаходзіцца без маскі, але ўсё роўна трэба закрываць рот і нос у крамах, транспартных сродках і храмах.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі казаў, што будзе дзейнічаць адно агульнае правіла: у грамадскіх месцах, калі гэта будзе магчыма – захаванне двухметровай дыстанцыі. Палітык падкрэсліў, што калі два чалавекі будуць ісці побач, то надалей рэкамендуецца насіць маскі. Маску таксама не трэба апранаць у рэстаране ці бары, калі калі кліент ужо займае месца за сталом.

У рамках чацвёртага этапу «размарожвання» краіны адмяняецца ліміт колькасці наведвальнікаў у крамах, рэстаранах, кавярнях і барах. Гэта паслабленне таксама тачыцца ўстановаў культу.

PAP/эж