Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Канал праз Балтыйскую касу ўзмацніць суверэнітэт Польшчы

30.05.2020 12:44
Канал на Балытйскай касе павінен адкрыць новы водны шлях у Балтыйскае мора. 
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaPAP/Adam Warżawa

Пра гэта польскі лідар Анджэй Дуда заявіў падчас наведвання з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім будоўлі каналу праз Балтыйскую касу. Дзякуючы каналу, – падкрэсліў прэзідэнт Дуда, – у нас будзе свабодны доступ да Балтыйскага заліва, без расійскага пасярэдніцтва:

-Гэта вылікі інвестыцыйны праект, які ўзмацняе польскі суверэнітэт. Мы перастанем прасіць расіян даць магчымасць карыстацца залівам. У нас будзе ўласны канал, якім мы будзем распараджацца. Такім чынам паспрыяем развіццю суднаходства ў Віслінскім заліве.

Канал на Балытйскай касе павінен адкрыць новы водны шлях у Балтыйскае мора. Цяпер з Эльблонга на Балтыку можна даплыць толькі праз тэрыторыю Расіі, што патрабуе атрымання згоды ад расійскага боку.

IAR/эж