Беларуская Служба

Роўна 80 гадоў таму быў узарваны помнік Фрыдэрыку Шапену ў Варшаве

31.05.2020 09:26
Фашысты знішчылі ўсе копіі манументу ў музейных архівах, з-за чаго пасля вайны цяжэй было стварыць новы помнік.
Pomnik Fryderyka Chopina w Łazienkach Królewskich w Warszawie
Pomnik Fryderyka Chopina w Łazienkach Królewskich w WarszawieShutterstock/PaulSat

Роўна 80 гадоў таму, 31 мая 1940 года, немцы ўзарвалі помнік Фрыдэрыку Шапену ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі. Бронзавы манумент, прадстаўляючы кампазітара пад мазавецкай вярбой, быў устаноўлены ў парку ў 1926 годзе. Ён знаходзіўся ў заходняй частцы парку, насупраць галоўнага ўваходу, непадалёк ад палацу Бельведэр.

Акрамя ўзарвання галоўнага помніка, фашысты знішчылі ўсе копіі манументу ў музейных архівах, з-за чаго пасля вайны цяжэй было стварыць новы помнік. На пачатку нават вырашылі, што трэба адмовіцца ад даваеннай формы, быў аб’яўлены конкурс на новы помнік. Але, паколькі новы конкурс не прынёс задавальняючых рэзультатаў, улады вырашылі вярнуцца да ранейшай формы скульптуры.

Паўторнае адкрыццё помніка Шапену адбылося ў маі 1958 года.

ІАР ПР/нг