Беларуская Служба

У Варшаве развіталіся з адным з апошніх жаўнераў дывізіі генерала Мачэка

05.06.2020 17:27
Маёр Славіньскі памёр 2 чэрвеня ва ўзросце 101 года. Ён быў пахаваны ў сямейнай магіле на Бруднаўскіх могілках у Варшаве.
   2    101 .
Маёр Славіньскі памёр 2 чэрвеня ва ўзросце 101 года. PAP/Tomasz Gzell

Сям’я, ветэраны і сябры развіталіся з маёрам Марыянам Славіньскім (Marian Słowiński) – адным з апошніх і найстарэйшых ветэранаў 1-й Польскай танкавай дывізіі генерала Станіслава Мачэка. Маёр Славіньскі памёр 2 чэрвеня ва ўзросце 101 года.

Падчас жалобнай урачыстасці ліст міністра абароны Марыюша Блашчака(Mariusz Błaszczak) зачытаў дырэктар ягонага палітычнага кабінета Лукаш Кудліцкі(Łukasz Kudlicki).

Падчас службы ў 1-й Польскай танкавай дывізіі, маёр Славіньскі прайшоў складаны і крывавы, але пераможны баявы шлях. Дзякуючы яго гераічнаму стаўленню, мы сёння можам карыстацца свабодай, бо гэтая свабода - таксама яго заслуга.

- напісаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Маёр Мар'ян Славіньскі, як камандзір танка, прайшоў увесь баявы шлях падраздзялення: ад баёў у Нармандыі, вызваленне Бельгіі і Нідэрландаў, да захопу базы Крыгсмарын у Вільгельмсгафене.

Ён быў пахаваны ў сямейнай магіле на Бруднаўскіх могілках у Варшаве.

аз