Беларуская Служба

Польская сельская гаспадарка атрымае дадаткова 3 млрд еўра з ЕС

06.06.2020 10:13
Рост фінансавай падтрымкі сельскай гаспадаркі ЕС перш за ўсё звязаны з пандэміяй каранавіруса і страт, якія панеслі з-за эпідэміі сельгасвырворцы і харчовая прамысловасць.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/DedovStock

Польская сельская гаспадарка атрымае на 3 млрд еўра больш, чым планавалася раней, у рамках Адзінай сельскагаспадарчай палітыкі Еўрапейскага Саюза, паведаміў камісар ЕС па пытаннях сельскай гаспадаркі Януш Вайцяхоўскі. Ён таксама зазначыў, што з фондаў еўрасупольнасці на развіццё сельскай гаспадаркі Еўрасаюза будзе накіравана на 26 млрд еўра больш, чым планавалася раней. Згаданае фінансаванне датычыць перыяду з 2021 да 2027 г.г.

Такім чынам, польскі сельскагаспадарчы сектар атрымае за гэты час 33 млрд 500 млн еўра. Рост фінансавай падтрымкі сельскай гаспадаркі ЕС перш за ўсё звязаны з пандэміяй каранавіруса і стратамі, якія панеслі з-за эпідэміі сельгасвырворцы і харчовая прамысловасць.

вс