Беларуская Служба

Польшча завяршае перамовы з патэнцыйнымі атрымальнікамі нафты ў Беларусі

10.06.2020 16:03
Да канца году павінны быць завершаны будаўнічыя работы, якія дазваляюць транспартаваць нафту па трубе «Дружба» з Польшчы ва ўсходнім напрамку.
PERN to jednoosobowa spółka Skarbu Państwa, strategiczna dla bezpieczeństwa energetycznego Polski
PERN to jednoosobowa spółka Skarbu Państwa, strategiczna dla bezpieczeństwa energetycznego PolskiMateriały prasowe

Перамовы з патэнцыйнымі атрымальнікамі нафты ў Беларусі блізкія да завяршэння, – заявіў віцэ-прэзідэнт PERN Рафал Міланд.

Да канца году павінны быць завершаны будаўнічыя работы, якія дазваляюць транспартаваць нафту па трубе «Дружба» з Польшчы ва ўсходнім напрамку.

Як заявіў Міланд, будаўнічыя работы накіраваныя на тое, каб зрабіць магчымым падачу нафты з базы PERN каля Плоцка ў базу ў Адамаве каля мяжы з Беларуссю. Работы працягваюцца і павінны быць завершаны да канца 2020 года.

«Асобным пытаннем у перамовах з беларускімі кліентамі, з'яўляецца заключэнне адпаведнага камерцыйнага пагаднення, якое дазволіла б ажыццяўляць фактычную пастаўку ў Беларусь», – дадаў віцэ-прэзідэнт PERN.

«Перамовы працягваюцца. Не магу пакуль сказаць, што яны былі паспяховымі, але яны ўжо блізкія да завяршэння», – падкрэсліў Рафал Міланд.

Прадпрыемства эксплуатацыі нафтаправодаў PERN (Przedsiębiorstwo Eksploatacji Rurociągów Naftowych) – гэта стратэгічная польская дзяржаўная кампанія, адказная за пастаўкі нафты ў айчынныя НПЗ: PKN Orlen у Плоцку і Grupa Lotos у Гданьску, а таксама на два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Германіі. PERN нясе таксама адказнасць за захоўванне сырой нафты і паліва.