Беларуская Служба

13 чэрвеня Польшча адкрывае межы

10.06.2020 17:39
Рашэнне датычыць межаў з краінамі ЕС.
Polsko-niemieckie przejście graniczne w Rosówku
Polsko-niemieckie przejście graniczne w RosówkuPAP/Marcin Bielecki

Польскі ўрад абвясціў, што 13 чэрвеня будуць адкрыты межы, якія былі закрыты 15 сакавіка ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса (забарона не распаўсюджвалася на тавараабарот). Пакуль што толькі для краін Еўрасаюза.

Міжнародныя рэйсы пачнуцца 16 чэрвеня. Каранцін не будзе распаўсюджвацца як на палякаў, так і на замежнікаў, якія прыедуць у Польшчу.

Як патлумачыў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, дзякуючы эфектыўнай стратэгіі, урад часткова аднавіў эканоміку і прыняў рашэнне адкрыць межы з краінамі ЕС з 13 чэрвеня.

яс