Беларуская Служба

Амбасадарка ЗША зняпраўдзіла паведамленні аб адмове ад «Форту Трамп»

11.06.2020 20:11
«Яшчэ адна недакладная інфармацыя! Перамовы ідуць па плане!», – напісала Джорджэт Масбахер.
Georgette Mosbacher
Georgette MosbacherPAP/Radek Pietruszka

Перамовы аб прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы ідуць паводле плану, – напісала ў Twitter амбасадарка ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер. Дыпламат пракаментавала інфармацыю агенцтва Reuters аб тым, што, нібыта праваліцца праект стварэння «Форту Трамп» – пастаяннай базы для амерыканскіх войскаў у Польшчы.

«Яшчэ адна недакладная інфармацыя! Перамовы ідуць па плане!», – напісала Джорджэт Масбахер.

Раней на паведамленне Reuters адрэагаваў міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак.

У паведамленні ў Twitter міністр паведаміў, што павелічэнне прысутнасці войскаў ЗША ў Польшчы зʼяўляецца фактам. «Дэкларацыі былі падпісаны, сфармавана камандаванне дывізіяй у Познані з генералам ЗША на чале, у Польшчы дыслакуюцца салдаты ЗША», – нагадаў Блашчак.

Цяперака ў Польшчы размешчаны 4,5 тысячы амерыканскіх жаўнераў.

IAR/PAP/эж