Беларуская Служба

На памежным пераходзе з Беларуссю выяўлена ўспышка эпідэміі

12.06.2020 09:06
35 супрацоўнікаў памежнага пераходу ў Кузніцы знаходзяцца на каранціне, праводзіцца праверка.
Памежны пераход "Кузніца"podlaski.strazgraniczna.pl

Дзевяць памежнікаў на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы (Падляскае ваяводства) інфікаваныя каранавірусам Sars-Cov-2. Яны тэрмінова пераведзены на ізаляцыю. У памежнікаў не назіраецца сур'ёзных сімптомаў захворвання і яны хутка здаравеюць.

Яшчэ 35 супрацоўнікаў памежнага пераходу ў Кузніцы знаходзяцца на каранціне, праводзіцца праверка. Сярод калектыву было праведзена больш за 30 тэстаў на карfнавірус, іх вынікі пакуль невядомыя.

Пераход у Кузніцы, нягледзячы на ўспышку эпідэміі сярод памежнікаў, функцыянуе нармальна. Інструктаж праводзіцца планава, ніякіх перашкод няма. Ужо даўно памежнікі працуюць у зменнай сістэме. Іх праца арганізавана такім чынам, каб вартавыя не перасякаліся адзін з адным.

PAP/эж