Беларуская Служба

Анджэй Дуда заклікаў буйнейшыя тэлеканалы дамовіцца і зладзіць дэбаты

30.06.2020 13:05
«У нас ёсць тры вялікія тэлеканалы: TVP, Polsat і TVN, калі ласка, дамаўляйцеся адзін з адным».
Andrzej Duda i Rafał Trzaskowski
Andrzej Duda i Rafał TrzaskowskiPAP/Tytus Żmijewski/Piotr Nowak

Няхай сродкі масавай інфармацыі дамовяцца, у нас ёсць тры вялікія тэлеканалы: TVP, Polsat і TVN, калі ласка, дамаўляйцеся адзін з адным, зрабіце адныя вялікія дэбаты, у якіх змогуць паўдзельнічаць іншыя СМІ, і такім чынам мы спакойна правядзем гэтую дыскусію, – заявіў дзеючы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Раней штаб прэтэндэнта на перавыбранне паведаміў, што Дуда возьме ўдзел у дэбатах на тэлеканале TVP, якія адбудуцца ў суботу, 6 ліпеня, у вёсцы Коньске.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 12 ліпеня. За пасаду галавы дзяржавы будуць змагацца мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і дзеючы прэзідэнт Анджэй Дуда.

TVP/эж