Беларуская Служба

Найпрыгажэйшыя мясціны Польшчы з'явіліся на паштовых марках

30.06.2020 17:12
Маркі выпускае Польская пошта ў рамках адмысловай серыі «Польшча – убач больш».
       .  .    .
Польскія ўлады заахвочваюць палякаў да адпычынку ў Польшчы. Рэкламны постэр. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ministerstwo Sportu i Turystyki/https://www.facebook.com/WeekendNizszychCen

Польская пошта сёння пусціла ў абарот дзве новыя маркі з серыі «Польшча - убач больш».

Маркі паказваюць прыгажосць польскіх ландшафтаў праз знаёмства з такімі месцамі як Бебжанскі нацыянальны парк, Геапарк «Мужакоўскі выгін», то бок славутасці Любускага ваяводства, паведаміла прэс-сакратар Інфармацыйнага радыйнага агенцтва Юстына Сівек.

Яна распавяла, што маркі з серыі «Польшча – убач больш» выпускаюцца другі раз. Раней выйшлі маркі з выявай балтыйскага ўзбярэжжа і салянай шахты «Велічка».

Юстына Сівек падкрэсліла, што паказваючы найбольш цікавыя месцы Польская пошта заахвочвае людзей адпачываць у краіне. На марках таксама ёсць QR-коды, якія адсылаюць да фільмаў, дзе рэкламуюцца найлепшыя мясціны ў Польшчы.

ПР/юл