Беларуская Служба

Прэзідэнт А. Дуда: НАТА зацвердзіла абаронныя планы для Польшчы

01.07.2020 10:28
Гэта ваеннае пацверджанне палітычных рашэнняў, прынятых на апошнім саміце НАТА ў Лондане ў снежні 2019 году.
Марыюш Блашчак і Анджэй ДудаPAP/Marcin Bielecki

Ёсць канчатковая згода НАТА на абаронныя планы для Польшчы і балтыйскіх краін, гэтак званы план паступовага рэагавання – Graduated Response Plans. Прыняцце гэтых планаў блакавала Турцыя. Прэзідэнт Анджэй Дуда на палігоне ў Драўску Паморскім падчас сустрэчы з польскімі і амерыканскімі жаўнерамі падкрэсліў, што гэта вынік працы прадстаўнікоў польскіх уладаў:

-Прыйшла афіцыйная навіна з генеральнага штабу НАТА, што планы паступовага рэагавання для Польшчы і балтыйскіх краін, якія ўзмацняюць нашую бяспеку і сістэму абароны, зацверджаныя саюзнікамі. Я рады, бо гэта ваеннае пацверджанне палітычных рашэнняў, прынятых на апошнім саміце НАТА ў Лондане ў снежні 2019 году.

Сёння Анджэй Дуда і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак былі на афіцыйным завяршэнні ваенных вучэнняў Defender-Europe-2 Plus.

Міністр абароны адзначыў, што вучэнні былі выклікам. Яны даказалі здольнасці і навыкі жаўнераў Войска Польскага і збройных сілаў ЗША.

ав