Беларуская Служба

Рафал Тшаскоўскі: Польшчы патрэбны моцны прэзідэнт

01.07.2020 12:43
Кандыдат у прэзідэнты абяцаў, што не падпіша закону аб павышэнні падаткаў.
Рафал Тшаскоўскі PAP/Adam Warżawa

-Нам патрэбны моцны прэзідэнт, які не слухае толькі сваёй партыі і старшыні; варта чытаць, што падпісваеш, – гаварыў кандыдат «Грамадзянскай кааліцыі» на прэзідэнта Рафал Тшаскоўскі падчас сустрэчы з жыхарамі Шчэцінка.

Кандыдат у прэзідэнты абяцаў, што не падпіша закону аб павышэнні падаткаў. Рафал Тшаскоўскі ацаніў, што сёння кіраўнікі краіны павінны прымаць цяжкія рашэнні, а яны не спраўляюцца з цяперашнім крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса, і «хіба хочуць рыхтаваць павышэнне падаткаў».

-Сёння патрэбны моцны, незалежны прэзідэнт, які не слухае толькі партыі і старшыні. Ён можа выразна сказаць: калі вы захочаце падняць падаткі, перанесці адказнасць на плечы грамадзян, то я вам скажу рашучае «не» і будзе падаткавае вета, – гаварыў кандыдат «Грамадзянскай кааліцыі».

Сярод праграмных прапановаў ён назваў законапраект аб суме вольнай ад падатку, падтрымку для фермераў і барацьбу з выключэннем.

ав