Беларуская Служба

LOT аднаўляе рэйсы у Канаду, Токіа і Сеул

02.07.2020 14:12
Усе рэйсы далёкага транспарту будуць ажыццяўляцца з аэрапорта Шапэна ў Варшаве.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOTpkozmin /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія аднаўляе рэйсы далёкага транспарту. З ліпеня самалёты LOT будуць лётаць у Канаду, Токіа і Сеул. Цяпер самалёты польскага перавозчыка ажыццяўляюць рэйсы ў Таронта.

Усе рэйсы далёкага транспарту будуць ажыццяўляцца з аэрапорта Шапэна ў Варшаве. Акрамя таго, з 20 ліпеня LOT запусціць рэйсы Будапешт - Сеул, якія будуць ажыццяўляцца раз на тыдзень.

Такім чынам графік міжнародных рэйсаў LOT на ліпень і жнівень ахопіць больш за 70 кірункаў, з якіх больш за 30 прапануюцца ў рамках вакацыйнай сеткі адпачынку.

З ліпеня таксама будуць адноўленыя рэйсы ў Лондан, Тырану, Чарнагорыю, Адэсу і Кіеў.

LOT нагадвае, што пасажыры павінны правяраць актуальныя санітарныя абмежаванні, якія дзейнічаюць у краіне, у якую яны накіроўваюцца.

аз