Беларуская Служба

У кампанію Рафала Тшаскоўскага ўключылася яго жонка Малгажата

03.07.2020 13:23
«У гэтых выбарах лічыцца кожны голас, таму я таксама накіроўваюся ў дарогу, каб сустракацца з вамі».
Рафал Тшаскоўскі PAP/Adam Warżawa

-У гэтых выбарах лічыцца кожны голас, таму я таксама накіроўваюся ў дарогу, каб сустракацца з вамі, – сказала ў пятніцу Малгажата Тшаскоўска. Яна дадала, што будзе размаўляць пра адукацыю, кліматычныя праблемы і звязаныя з аховай здароўя дзяцей.

Жонка кандыдата ў прэзідэнты падкрэсліла, што выхавалася ў невялікай мясцовасці. –Я кахаю людзей, сустрэчы, я адкрытая і лічу, што кожная гісторыя, як і кожная праблема, аднолькава важныя, – зазначыла яна.

-Зразумела, я буду пераконваць галасаваць на Рафала, але кожны голас з’яўляецца аднолькава важным і патрэбным. Таму незалежна ад таго, на каго вы будзеце галасаваць, я буду вас пераконваць пайсці на выбары, – падкрэсліла Малгажата Тшаскоўска.

ав