Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда запрапанаваў заканадаўчую ініцыятыву «Бацькі прымаюць рашэнне»

03.07.2020 15:38
Паводле яе, дзейнасць усіх няўрадавых арганізацый і таварыстваў, якія вяліся б у школе, вымагала б згоды не толькі дырэктара школы, рады школы, але і бацькоў.
Анджэй Дуда PAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт дадаў, што такая арганізацыя павінна будзе даць бацькам поўную інфармацыю аб формуле навучання, яго змесце і асобе, якая будзе весці заняткі.

Анджэй Дуда таксама падтрымаў дэпутацкі законапраект, які спрашчае доступ да хатняй адукацыі. Прэзідэнт сказаў, што хатняя адукацыя ў апошнім часе адбывалася ў многіх польскіх дамах, дзе бацькі дапамагалі дзецям з вучобай. Паводле яго, гэтая форма навучання праверылася і бацькі надалей павінны мець такую магчымасць.

ав