Беларуская Служба

Польскі нацыянальны авіяперавозчык прадставіў расклад палётаў на вакацыі

03.07.2020 16:05
Палякі могуць ужо адправіцца самалётам у некаторыя еўрапейскія краіны.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneGrand Warszawski / shutterstock

Польская авіякампанія LOT запусцілі сетку авіяспалучэнняў. Перавозчык звяртае ўвагу на тое, што пасажыры цікавяцца, якія фармальнасці абавязковыя пры ўездзе ў тую ці іншую краіну. Іспанія, Кіпр і Грэцыя нядаўна іх прадставілі.

Па словах прэс-сакратара PLL LOT Кшыштафа Мачульскага, перад вылетам неабходна запоўніць кароткую анкету са сваімі асноўнымі дадзенымі. Спецыяльны QR-код будзе дастаўлены на адрас электроннай пошты, пазначаны ў форме. Такі код можна раздрукаваць або захаваць на мабільным тэлефоне. У аэрапорце пункта прызначэння вам трэба будзе паказаць яго іміграцыйнай службе.

Акрамя Іспаніі, Грэцыі і Кіпра, Албанія, Італія і Харватыя таксама ўвайшлі ў сетку палётаў LOT. Меры засцярогі супраць каранавіруса па-ранейшаму дзейнічаюць. У аэрапортах па-ранейшаму абавязкова трэба трымаць дыстанцыю ад іншых, якая складае як мінімум паўтара метра. Пасажыраў, якія селі на борт, пускаюць невялікімі групамі, каб пазбегнуць натоўпу. У самалётах па-ранейшаму неабходна насіць маску на працягу ўсяго палёту.

У сярэдзіне ліпеня перавозчык увядзе чарговыя міжнародныя спалучэнні. LOT пачне лётаць, між іншым, у Вялікабрытанію.

ІАР ПР/нг