Беларуская Служба

У тэрмінал ЗПГ дастаўлены соты груз звадкаванага газу

03.07.2020 16:26
Cтратэгія энергетычнай бяспекі дзяржавы становіцца рэальнасцю.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMateriały Prasowe polskielng.pl/

Тэрмінал у Свінавуйсьці ў соты раз прыняў пастаўку звадкаванага газу, з Катара. Першая камерцыйная пастаўка ў газавы тэрмінал прыбыла чатыры гады таму - у чэрвені 2016 года - таксама з Катара. З тых часоў тэрмінал прыняў каля 11 мільярдаў кубметраў сыравіны.

Судна Al Safliya даставіла каля 90 000 тон звадкаванага газу з Катара - пасля рэгатызацыі гэта каля 120 мільёнаў кубічных метраў блакітнага паліва.

Упаўнаважаны ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі падкрэсліў, што стратэгія энергетычнай бяспекі становіцца рэальнасцю.

Генеральны дырэктар нафтагазавай кампаніі PGNiG Ежы Квеціньскі заявіў, што спачатку газ пастаўлялі з Катара, а цяпер усё больш са Злучаных Штатаў. "Мы закупляем газ не толькі па доўгатэрміновых кантрактах, але і на месцы паставак, аднак найбольш важнымі для нас будуць пастаўкі з ЗША", - падкрэсліў ён.

ЗПГ складае 23 працэнты газу, які імпартуецца PGNiG у Польшчу. У 2016 годзе, калі тэрмінал пачаў працаваць, ён складаў 8,5 працэнта.

ІАР ПР/нг