Беларуская Служба

У Варшаве пачынаецца вядомы фестываль Jazz na Starówce

04.07.2020 20:03
На працягу ўжо многіх гадоў фестываль Jazz na Starówce зʼяўляецца мастацкай і турыстычнай візітоўкай польскай сталіцы.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneshuttesrstock/BlurryMe

Як і кожны год, у першую суботу ліпеня ў Варшаве пачынаецца фестываль Jazz na Starówce («Джаз у Старым горадзе»). У гэтым годзе ўжо 26-е па ліку мерапрыемства пройдзе пад знакам польскіх выканаўцаў.

Фестываль будзе праведзены ў адпаведнасці з эпідэміялагічнымі рэкамендацыямі. Гледачы змогуць пачуць самыя гарачыя імёны польскага джаза, а праграма мерапрыемства ўключае ў сябе прэм'еры і ўнікальныя праекты

У гэтым годзе фестываль адкрые малады трубач Пётр Шміт.

На працягу ўжо многіх гадоў фестываль Jazz na Starówce зʼяўляецца мастацкай і турыстычнай візітоўкай польскай сталіцы. За 25 гадоў яго існавання фестываль наведалі каля мільёна чалавек.

З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца ​​на сайце мерапрыемства jazznastarowce.pl.

вс