Беларуская Служба

Адзначэнне гадавіны Варшаўскага паўстання 1 жніўня будзе выключным

05.07.2020 11:53
Падзеі будуць трансляваныя праз інтэрнэт ды СМІ, каб магло ў іх удзельнічаць як мага больш людзей.
Także młodsze pokolenie pamięta o Powstaniu Warszawskim
Także młodsze pokolenie pamięta o Powstaniu WarszawskimEwkaphoto / shutterstock

Сёлета адзначэнне 76-ай гадавіны Варшаўскага паўстання будзе выключным. У сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, частка мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны, будзе адбывацца ў закрытым рэжыме, падчас іншых будзе ўведзены ліміт удзельнікаў. Некаторыя падзеі будуць трансляваныя праз інтэрнэт ды СМІ, каб магло ў іх удзельнічаць як мага больш людзей.

Дырэктар музею Варшаўскага паўстання Ян Алдакоўскі заахвочвае, каб, нягледзячы на эпідэмію, 1 жніўня затрымацца і ўшанаваць памяць варшаўскіх паўстанцаў.

- Нават у масцы можна выйсці, калі пачуеце сігнал сірэны ў 17 гадзін, на хвіліну затрымацца. Мы рэкамендуем не ўдзельнічаць у вялікіх мерапрыемствах, але заахвочваем пашукаць такія месцы, дзе ў адзіноце або пры захаванні адпаведнай дыстанцыі з іншымі людзьмі можна будзе ўшанаваць памяць паўстанцаў.

1 жніўня адбудзецца трансляцыя, між іншым, канцэрту, прысвечанага гадавіне паўстання. Плануецца таксама правядзенне акцыі «Свабода яднае», але сёлета ў месцах памяці зможа прысутнічаць толькі адзін валанцёр.

ІАР ПР/нг