Беларуская Служба

Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы могуць не сустрэцца на перадвыбарчых дэбатах

05.07.2020 16:05
Анджэй Дуда згадзіўся ўдзельнічаць у дэбатах Польскага тэлебачання, але Рафал Тшаскоўскі запрашае свайго апанента на іншую сустрэчу.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/geralt/CC0 Creative Commons

Штабы кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Польшчы не могуць дамовіцца, дзе кандыдаты сустрэнуцца на перадвыбарчых дэбатах. Заўтра Польскае грамадскае тэлебачанне ладзіць дэбаты ў мясцовасці Коньске, на якія запрошаны як актуальны прэзідэнт, прадстаўнік партыі «права і справядлівасць» Анджэй Дуда, так і яго супернік, мэр Варшавы і віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская платформа» Рафал Тшаскоўскі.

Анджэй Дуда згадзіўся ўдзельнічаць у дэбатах Польскага тэлебачання, але Тшаскоўскі запрашае свайго апанента на іншую сустрэчу, падчас якой прапануе дэбатаваць пра будучыню Польшчы – у горад Лешна.

Дэбаты адбудуцца ў панядзелак вечарам. Такім чынам, хутчэй за ўсё кандыдаты ў прэзідэнты не сустрэнуцца на дэбатах.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе ў Польшчы 12 ліпеня.

нг