Беларуская Служба

Мінздароўя Польшчы паведаміла, што ад COVID-19 памерла 15 чалавек, амаль 280 новых выпадкаў

08.07.2020 15:16
Найбольш новых заражэнняў назіраецца на поўдні Польшчы ў Сілезіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneHalfpoint/ Shutterstock

За апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 277 новых заражэнняў каранавірусам, памерла 15 хворых на Covid-19. Гэта азначае, што ў краіне  колькасць заражэнняў небяспечным вірусам набліжаецца да 37 000, а смерцяў да 1550 – гэтыя дадзеныя падало сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

Найбольш новых заражэнняў назіраецца на поўдні Польшчы ў Сілезіі. Ад учора колькасць інфікаваных павялічылася на 96 чалавек. У сваю чаргу 640 чалавек па ўсёй краіне выздаравелі.

Ад пачатку пандэміі ў Польшчы каранавірус перамаглі амаль 25 000 чалавек.

яс