Беларуская Служба

Польшча і Славакія пашыраюць ваеннае супрацоўніцтва

08.07.2020 18:02
Міністры абароны абедзвюх краінаў падпісалі ў Варшаве пагадненне аб супрацы ў галіне ваеннай авіяцыі.
M         .
Mіністры абароны Польшчы і Славакіі Марыюш Блашчак і Яраслаў Надзь. PAP/Rafał Guz

Польшча і Славакія хочуць узмацніць супрацоўніцтва паміж ваеннымі авіяцыямі абедзвюх краін. Пагадненне па гэтай справе падпісалі ў Варшаве міністры абароны Польшчы і Славакіі Марыюш Блашчак і Яраслаў Надзь. Гаворка ідзе, між іншым, пра сумесныя ваенныя вучэнні.

Міністр Марыюш Блашчак гаварыў падчас цырымоніі пра „трывалыя, сяброўскія сувязі” паміж Польшчай і Славакіяй.

- Мы будуем сістэму абароны, якая гарантуе бяспеку не толькі Польшчы і Славакіі, але і ўсходняму флангу НАТА. Нашы намаганні каардынуюцца.

У сваю чаргу Яраслаў Надзь нагадаў пра іншыя сумесныя абаронныя ініцыятывы Польшчы і Славакіі, напрыклад, пра Экспертны цэнтр контрвыведкі НАТА ў Кракаве.

- Я магу нагадаць пра супрацоўніцтва спецпадраздзяленняў, а таксама пра падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай авіяцыі, якое надзвычай важнае для бяспекі нашага рэгіёна і паветранай прасторы.

Яраслаў Надзь – гэта першы замежны госць, якога ў Варшаве прымаў міністр Марыюш Блашчак пасля зняцця абмежаванняў, звязаных з эпідэміяй каранавіруса.

У рамках свайго візіту ў Польшчу славацкі міністр наведаў таксама Быдгашч і Кракаў.

аз