Беларуская Служба

Перад другім турам выбараў працягваецца бітва за пажарныя машыны

10.07.2020 09:37
Гміны з самай высокай выбарчай яўкай атрымаюць машыны для добраахвотнай пажарнай каманды.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneŁukasz Rutkowski/REPORTER

Жаданне атрымаць пажарную машыну павінна павялічыць выбарчую яўку, а таксама яно развівае грамадскую актыўнасць – лічаць аўтары акцыі «Бітва за пажарныя машыны». Перад другі турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы працягваецца акцыя, у рамках якой гміны з самай высокай выбарчай яўкай атрымаюць машыны для добраахвотнай пажарнай каманды.

Перамагчы могуць толькі невялікія гміны, да 20 тыс. жыхароў. Агулам пажарнікі атрымаюць 49 машын. Мэта акцыі – узнагародзіць тых, хто прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, а таксама звярнуць увагу на цяжкае становішча добраахвотных пажарных камандаў. «Бітва за пажарныя машыны» – гэта важная і патрэбная ініцыятыва – адзначае старшы брыгадзір Марэк Красоўскі (Marek Krassowski), камендант Дзяржаўнай пажарнай аховы ў горадзе Радам.

- Нас, Дзяржаўную пажарную ахову, цешыць кожная ініцыятыва, якая ўзмацняе нашых калег – пажарнікаў-валанцёраў. Мы з імі вельмі блізка супрацоўнічаем, а кожная новая тэхніка павышае якасць працы пажарнікаў і павышае бяспеку ў павеце ў дадзенай гміне.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ў Польшчы ў бліжэйшую нядзелю.

ІАР ПР/нг