Беларуская Служба

Барацьба за перамогу на выбарах будзе ісці да апошняй хвіліны

10.07.2020 10:58
Сёння - апошні дзень агітацыі перад выбарамі.
  . .   10
Апошні дзень кампаніі. А. Дуда сустракаецца 10 ліпеня з жыхарамі горада Яслафота: PAP/Darek Delmanowicz

Пятніца – апошні дзень выбарчай кампаніі перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. А поўначы ў суботу пачынаецца цішыня перад выбарамі – забаронена праводзіць агітацыю за кандыдатаў. Нагадаем, у другі тур выбараў выйшлі прадстаўнік Кааліцыі правых сілаў, дзейсны галава дзяржавы Анджэй Дуда і віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская платформа», мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

На думку члена выбарчага штабу Тшаскоўскага, палітыка «Грамадзянскай платформы» Марціна Кервіньскага, кампанія была вельмі складаная, а вынік выбараў не будзе вядомы да моманту падліку галасоў. Так што барацьба будзе ісці да самага канца.

- Гэтая апошняя прамая вырашыць аб тым, хто стане пераможцам. Каму ўдасца лепшым чынам мабілізаваць сваіх прыхільнікаў, той выйграе. Так што, на маю думку, апошні дзень кампаніі будзе вельмі, вельмі цікавы.

Галасаванне пройдзе ў нядзелю, 12 ліпеня. Таксама, як у першым туры, выбары носяць гібрыдны характар – можна галасаваць як у выбарчым участку, так і па пошце.

ІАР ПР/нг