Беларуская Служба

Падчас другога туру выбараў Мінздароўя не выдала рэкамендацый адносна дыстанцыйнага галасавання

10.07.2020 12:35
Цяпер усюды можна галасаваць у выбарчых участках, пра што нагадаў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
II tura wyborów prezydenckich odbędzie się 12 lipca
II tura wyborów prezydenckich odbędzie się 12 lipcaDziurek/ Shutterstock

У адрозненні ад першага туру прэзідэнцкіх выбараў, на другі тур няма рэкамендацый з боку Міністэрства аховы здароўя Польшчы аб галасаванні выключна ў дыстанцыйнай форме. Перад першым турам Мінздароўя рэкамендавала галасаваць выключна па пошце жыхарам двух населеных пунктаў на поўдні краіны, дзе назіралася вялікая колькасць хворых на COVID-19.

Цяпер усюды можна галасаваць у выбарчых участках, пра што нагадаў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

- Можна забараніць галасаваць на ўчастках тады, калі назіраецца значнае і рэзкае пагаршэнне стану эпідэміі, а ў нашай краіне цяпер назіраецца паляпшэнне стану эпідэміі. Сітуацыя паляпшаецца, нават у Сілезіі. Здаралася, што за адны суткі там прыбывала па некалькі соцень хворых, а цяпер толькі каля 80 або менш. Гэта вялізны крок у добрым напрамку. Ён паказвае, што ў нас цяпер бяспечна, спакойна. Можна без боязі нармальна жыць і пайсці галасаваць на выбарчыя ўчасткі.

Па словах міністра аховы здароўя, рызыка заразіцца на выбарах меншая, чым у сродках грамадскага транспарту або ў краме падчас пакупак. Шумоўскі адзначыў таксама, што пасля першага туру прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся два тыдні таму, не быў зафіксаваны рост колькасці захворванняў.

ІАР ПР/нг