Беларуская Служба

Амаль ва ўсёй Польшчы не хапае крыві ва ўстановах аховы здароўя

13.07.2020 16:04
У вялікай ступені гэта віна каранавіруса.
     .      .
У Польшчы не хапае донараў крыві. Кроў здаў нядаўна прэзідэнт Анджэй Дуда. фота: Jakub Szymczuk/KPRP

Амаль ва ўсёй Польшчы не хапае крыві ва ўстановах аховы здароўя. Сезон водпускаў заўсёды складаны для донарства, але так дрэнна даўно не было. У вялікай ступені гэта віна каранавіруса. Пасля доўгага перапынку шпіталі ў дзяржаве зноў пачынаюць рабіць планавыя аперацыі, якія раней былі прыпыненыя. Таму лекары заклікаюць жыхароў краіны здаваць кроў.

Медычны персанал завярае, што донарства цалкам бяспечнае, паколькі станцыі здачы крыві ўвялі спецыяльныя санітарныя працэдуры бяспекі на час пандэміі.

У рэгіёне Малапольшча на поўдні Польшчы адмысловыя аўтобусы Цэнтру донарства наведваюць папулярныя сярод турыстаў населеныя пункты, між іншым, Кракаў і Закапанэ, і заахвочваюць турыстаў здаваць кроў.

ІАР ПР/нг